Сустрэча ўдзельнікаў народнага калектыву “Рунь”

15.12.2023

15 снежня 2023 года ў Гародзькаўскай СШ адбылася калядная сустрэча ўдзельнікаў народнага калектыву “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры з навучэнцамі.

Кіраўнік калектыву Наталля Жылевіч прадставіла Зінаіду Гасціловіч – члена ААН “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Марыю Мучынскую – члена Міжнароднага саюза рускамоўных пісьменнікаў,  самадзейных паэтаў Галіну Гражынскую   і Аляксея Германа.

Натхнёна, ярка, прыгожа гучалі вершы з вуснаў паэтаў пра зіму, свята “Каляды”, радзіму, каханне.

Вучні і настаўнікі зачаравана слухалі вершы, затым выказалі словы ўдзячнасці за творчасць і за шчыры душэўны дыялог.