Тыдзень пачатковых класаў

04.12.2023

З 4 па 9 снежня ў нашай школе пачаўся тыдзень пачатковых класаў. Дэвіз тыдня "Дзіцячы востраў не сумуе, усіх дзяцей аб'ядноўвае!" У рамках тыдня запланаваны цікавыя падарожжы па астравах ведаў.
Так на востраве "Грамацеяў" вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у гульні "Літарныя хованкі", з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў "Мая любімая літара", паказалі свое здольнасці ў інтэлект -гульні "Слоўнікавы калейдаскоп". Дзень быў пазнавальным, актыўным і вясёлым.