Вынікі Тыдня беларускай мовы

17.11.2023

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 13 па 18 лістапада 2023 года.

Напярэдадні знамянальнай падзеі вучні школы збіралі экспанаты хатняга ўжытку беларусаў. У першы дзень Тыдня з задавальненем аформілі выставу “Прадметы хатняга ўжытку беларусаў”, што выклікала асаблівую цікавасць вучняў пачатковых класаў. На стэндзе пад назвай “Адчуй смак роднай мовы!” размясцілі  малюнкі з надпісамі на рускай мове і ў перакладзе на беларускую, рэцэпты прыгатавання такіх нацыянальных страў, як верашчака, дранікі і інш.

Працавала выстава "Прадметы хатняга ўжытку беларусаў" на працягу тыдня. Вучні мелі магчымасць дакрануцца да жыццёвага ладу сваіх продкаў, параўнаць прадметы сучаснага і даўнейшага выкарыстання. 

Агульны  цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: Роднаму слову – прызнанне ў каханні”.

Віртуальная выстава кніг, прысвечаная Тыдню беларускай мовы і літаратуры “Родная мова – крыніца празрыстая”, дала магчымасць пазнаёміцца з творамі мастакоў беларускага слова. Такія знакамітыя прозвішчы як Караткевіч У., Мележ І., Маўр Я., Купала Я. і іншыя заўседы выклікаюць цікавасць у чытачоў.

На перапынках гучалі песні, наладжаны прагляд відэакліпаў, мультфільмаў на беларускай мове.

Квэст-гульня “Пагуляем у роднае слова” дазволіла шасцікласнікам прадэманстраваць пазнавальную актыўнасць і маўленчую культуру вучняў, іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, уменне працаваць у камандзе.

А вось пачаткоўцы нашы вандравалі ў гэты Тыдзень па краіне беларускіх казак, праходзілі анлайн-тэсціраванне "Лепшы знаўца роднай мовы",

пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю беларускай асветніцай Ефрасінняй Полацкай.