"Самыя лепшыя сябры"

14.11.2023

У межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў другім і трэцім класах прайшлі літаратурнае падарожжа "Самыя лепшыя сябры".
Пад час мерапрыемства дзеці разважалі аб тым, каго мы называем сябрам, якіх сяброў нам хацелася б мець. Чыталі творы беларускіх пісьменнікаў пра сяброўства, успаміналі герояў літаратурных твораў, якія былі сапраўднымі сябрамі.
Падарожжа прайшло цікава, пазнавальна, эмацыянальна.