21 лютага - Дзень роднай мовы

21.02.2023

Пранізліва і прыгожа напісаў наш класік Янка Купала: «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына. Паміж сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай». Пераканана, што пад спадчынай народны паэт меў на ўвазе не толькі родны край, спрадвечную беларускую зямлю, але і нашу мову. 21 лютага ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы да Дня роднай мовы.

Вучні 3-4 класаў удзельнічалі ў квэст-гульне "Пагуляем у роднае слова"

Вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні "Мова родная - мова модная"

Вучні 8-11 класаў удзельнічалі ў конкурсе чытачоў "Залацінкі роднай мовы"