Дзень Роднай мовы

21.02.2022
    Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
      Кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Беларусь не выключэнне. Да знакавай даты прымеркаваны публічныя дыктанты, конкурсы чытальнікаў, літаратурныя выставы і адмысловыя вечарыны. «Тое, што нас адрознівае ад іншых, — гэта беларуская мова. Нам не трэба ад гэтага адыхо­дзіць», — адзна­чыў нядаўна Прэзідэнт і выказаў спадзяванне, што ў краіне ўсе будуць імкнуцца да валодання родным словам. 

 

Я нарадзiўся беларусам,

Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цанiць, любiць!

У дзень роднай мовы выхавацель запрасіла дзяцей у "Паэтычнае падарожжа". На шляху іх чакалі наступныя станцыі:
🔹 паэтычная, дзе дзеці успаміналі беларускіх пісьменнікаў Янку Купалу, Якуба Коласа і іх творы;
🔹 загадкавая, на ёй дзеці разгадвалі літаратурныя загадкі Васіля Віткі;
🔹 музычная - 🎼 з музыкай, песняй ды гульнёй - усякая справа 😊 весялей!

 

 

Вучні  7 класа прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве “Размаўляй са мной па-беларуску”. Дзеці ўзбагачалі  слоўнікавы запас,  набывалі карысныя навыкі зносін на роднай мове, знаёміліся з беларускай культурай і гісторыяй пры дапамозе разнастайных конкурсаў і гульняў.

Дзень роднай мовы — гэта нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.