Дзень роднай мовы

21.02.2024

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
У міжнародны дзень роднай мовы ў нашай дашкольнай установе былі арганізаваны гутаркі "Для чага трэба ведаць родную мову”, беларускія народныя гульні, чытанне і завучванне пацешак, вершыкав, арганізаваны выставы кніг, часопісаў "З любоўю да роднай мовы". Для бацькоў падрыхтавана кансультацыія "Размаўляйце з дзецьмі па беларуску”, даны парады “Якія кніжкі можна пачытаць дзецям”. У наш час вельмі важна данесці дзецям тое, што трэба берагчы і шанаваць родную мову, бо яна не толькі дазваляе нам мець зносіны і разумець адзін аднаго, але і захоўвае нашу гісторыю і самабытнасць.