Тыдзень беларускай мовы

17.11.2023

Да тыдня беларускай мовы і беларускай літаратуры раніцай усіх ветліва сустракалі "Вясёлыя музыкі". Усе весела пад беларускую польку прытанцоўваючы заходзілі ў садок.

Інтэрактыўная сустрэча выхаванцаў, педагогаў і работнікаў дашкольнай установы "Слоўца за цукерку" узбадзёрыла ўсіх!
Мы не толькі інтэлектуальна падзарадзіліся, але і ў чарговы раз захапіліся "Смакам беларускай мовы"

У старэйшай групе прайшоў турнір знаўцаў "У падарожжа па Беларусі". Каманды "Бусляняты" і "Бульбашы" ведаюць, як яшчэ можна назваць нашу Радзіму. Які народ пражывае на тэрыторыі нашай рэспублікі. Разгадвалі беларускія загадкі. Чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.

Малодшыя выхаванцы слухалі беларускія пацешкі і прыпеўкі, гулялі у беларускія народныя гульні "Грушка", "Вожык і мышы", "Заінька", "Шэры кот"