Расцём беларусамі

25.11.2022

РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

 

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра новыя словы, якія вас здзівяць. 

 

Мова — жывая стыхiя, якая ўвесь час мяняецца. Яна сама вырашае, што прыняць, што адкiнуць.

 

Вашай увазе — тры беларускiя словы, якiя прыжылiся параўнаўча нядаўна, вядомыя не ўсiм, але маюць перспектыву на ўвесьчасную прапiску.

 

▪️Падабайка

Ва ўсiм свеце значкi, якiмi пазначаюць сваё ўхвальнае стаўленне да нейкага допiсу ў сецiве, называюць «лайкi». Апошнiм часам з’явiўся беларускi аналаг лайка: «падабайка», «цiснуць падабайку».

▪️Шапiк

Слова, якое замянiла сабою «кiёск», вельмi спадабалася беларусам: утульнае, смешнае, нагадвае пра шапку-дах. Цяпер часта можна пачуць пра «газетны шапiк» цi «прыдарожны шапiк». 

▪️Тэлiць

Яшчэ адна спроба перадаць сэнс словазлучэння «звонить по телефону». Доўгi час ужывалi каструбаватае «тэлефанаваць». Але размоўная мова патрабуе спрашчэнняў, як хваля абкачвае каменьчыкi рознай формы да гладкасцi. Таму i ўзнiкла «тэлiць».